У Гомелі 7 лістапада плануецца шэсце супраць расійскай агрэсіі ва Украіне

Ён хоча правесці масавае мерапрыемства з транспарантамі і лозунгамі па цэнтральнай вуліцы Гомеля — Савецкай, ад плошчы Леніна да плошчы Паўстання. Па словах Нелюбовіча, якія перадае праваабарончы сайт "Вясна", у шэсці плануюць прыняць удзел 30 чалавек — сябры прафсаюзу РЭП. 

Актывіст кажа, што ў гэты дзень звычайна прадстаўнікі камуністычнай партыі ладзяць на цэнтральнай плошчы Леніна свае акцыі з нагоды дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яны зазвычай па дазвол да ўладаў не звяртаюцца. 

Дарэчы, за апошнія 10 гадоў гомельскія чыноўнікі не дазволілі прадстаўнікам дэмакратычных арганізацый і апазіцыйных партый правесці ні аднаго з больш як 500 заяўленых мерапрыемстваў.

Малюнак Andy Davey з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі