У Гомелі праз уцечку газу ў кватэры загінулі дзве коткі
У Гомелі ў доме па вуліцы Агаранка адбылася ўцечка газу. Як паведамляе сайт chp24.by, інцыдэнт здарыўся раніцай 7 ліпеня: суседзі адчулі моцны пах газу і выклікалі экстраныя службы.
На месца прыбылі газавікі і перакрылі газ ва ўсім доме, бо газ назапашваўся ў зачыненым памяшканні і мог справакаваць выбух, але ў кватэры, адкуль ішоў пах, нікога не было.
Газавікі прынялі рашэнне чакаць гаспадыню, якая адсутнічала да самога вечара. Жыхары дома тым часам абураліся, бо газу не было цэлы дзень. Каля 20:00 прыехала МНС ды іншыя аператыўныя службы і ўжо гатовыя былі зламаць дзверы, але гаспадыня вярнулася.
У кватэры знаходзіліся дзве коткі, яны загінулі.