У Гомелі старадаўнюю брукаванку замянілі на “сучасныя” прыступкі (фота)

Рабочыя, што працуюць на гэтаым аб’екце, кажуць, што выконваюць загад кіраўніцтва парка. Хутчэй за ўсё, такая “рэканструкцыя” звязаная з новай пабудовай на набярэжнай Сожа — тут неўзабаве адчыніцца новы бар-рэстаран. А брукаванка, відаць, мела не дужа прэзентабельны выгляд.



Дарэчы, гэта ўжо другая ахвяра так званай "рэканструкцыі" гомельскіх брукаванак. Першай стала брукаванка на вуліцы Камунараў. Яна доўгі час знаходзілася пад асфальтам, а пры ўзнаўленні вуліцы было вырашана зрабіць новую з сучаснага каменя, а старую брукаванку ХІХ стагоддзя проста вывезлі на сметнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі