У Гомелі затрымалі ўкраінца, які незаконна мяняў расійскія рублі
У розных гарадах Беларусі працягваюць затрымліваць "валютчыкаў".
У Гомелі ў сераду затрымалі дваіх мужчын "за парушэнне парадку правядзення валютных аперацый". Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Савецкага РУУС схапілі беспрацоўнага жыхара аграгарадка Старое Сяло Веткаўскага раёна і грамадзяніна Украіны, які мае від на жыхарства ў Беларусі. У іх забралі 14 мільёнаў беларускіх рублёў і 5 тысяч расійскіх рублёў, паведамляе прэс-служба МУС.
Нагадаем, за незаконны абмен валюты ў Беларусі ўжо затрымлівалі замежнікаў — грамадзян Туркменістана і В'етнама.
Міліцыя і дзяржкантроль злавілі паўсотні валютчыкаў
Фота: ria.ru