У Гомельскай вобласці без святла застаюцца сотні населеных пунктаў

Працягваюцца аднаўленчыя работы пасля непагадзі на поўдні Беларусі

Працягваюцца аднаўленчыя работы пасля непагадзі на поўдні Беларусі / @Minenergo_by

У Гомельскай вобласці без святла па-ранейшаму застаюцца сотні населеных пунктаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі Беларусі. На 7 раніцы аўторка работы па аднаўленні энергазабеспячэння вяліся яшчэ ў 494 населеных пунктах. Працавалі 197 аварыйных брыгадаў. Для часовага электразабеспячэння спажыўцоў знайшлі 90 перасоўных дызель-генератараў. Аблвыканкамы і МНС шукаюць дадатковыя генератары. У Мінэнерга адзначылі, што энергетыкі працуюць кругласутачна і ва ўзмоцненым рэжыме. Але працу абцяжарваюць навальніцы з дажджом і моцным ветрам. Сёння ў рэгіёне зноў непагадзь, і яна можа выклікаць дадатковыя адключэнні.

Тым часам у Магілёўскай вобласці электразабеспячэнне пацярпелых населеных пунктаў адноўленае. Праз моцны вецер у гэтым рэгіёне пацярпелі Быхаўскі, Чавускі, Бабруйскі, Кіраўскі, Слаўгарадскі, Касцюковіцкі і Клімавіцкі раёны. Цяпер энергетыкі выязджаюць па індывідуальных заяўках.

Аднаўляць сеткі магілёўскім энергетыкам дапамагалі калегі з іншых рэгіёнаў, адзначылі ў Мінэнерга. Працавала больш за 100 аварыйных брыгад.

В Гомельской области без света остаются сотни населенных пунктов
Праца ідзе і ўдзень, і ўночы / тут і далей фота @Minenergo_by
В Гомельской области без света остаются сотни населенных пунктов
В Гомельской области без света остаются сотни населенных пунктов

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі