У Гродне падлетак забіў малодшага брата і спрабаваў забіць маці

Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці пачало крымінальную справу на 16-гадовага падлетка. Яго падазраюць у забойстве з абцяжарвальнымі абставінамі.

Увечары 19 жніўня ў адным са шматпавярховых дамоў Гродна адбыўся пажар. У кватэры ратавальнікі знайшлі цела пяцігадовага дзіцяці. Яго 39-гадовую маці ўдалося выратаваць. Яе шпіталізавалі ў лякарню.

Следчыя праводзілі агляд месца здарэння і атрымалі доказы гвалтоўнай смерці дзіцяці і наўмыснага падпалу кватэры.

Падазроным у справе стаў зводны брат загінулага хлопчыка. Падлетка затрымалі. Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопец пасварыўся з маці і падчас канфлікту забіў малодшага брата. Потым ён паспрабаваў забіць і маці. Палічыўшы, што яна памерла, падлетак падпаліў кватэру і ўцёк.

На яго пачалі крымінальную справу адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу. Падлетку прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі