У Гродне ўначы 20-гадовая дзяўчына скокнула з 5-га паверха

Міліцыя піша, што дзяўчына "ўдала прызямлілася" (ілюстрацыйнае фота)

Міліцыя піша, што дзяўчына "ўдала прызямлілася" (ілюстрацыйнае фота) / sb.by

У Гродне ў сераду пасля 2-й гадзіны ночы 20-гадовая дзяўчына скокнула з 5-га паверха. Як паведамляе міліцыя, "па шчаслівай выпадковасці" яна ўдала прызямлілася на казырок пад'езда і засталася жывая. 

Пацярпелую завезлі ў бальніцу. Пра матывы яе ўчынку пакуль інфармацыі няма.

Шэсць гадоў таму ў Гродне здарыўся падобны выпадак. Мужчына выпаў з акна і таксама ўпаў на казырок пад'езда. Ён быў п'яны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі