У Індыі ў часе рэлігійнага свята ў таўканіне загінула 10 чалавек
У таўканіне ў штаце Біхар на ўсходзе Індыі загінулі 10 чалавек, паведамляе Lenta.ru. Яшчэ не меней за 15 чалавек шпіталізаваныя. Таўканіна пачалася познім вечарам у суботу, у акрузе Банка на ўсходзе штата, у 200 кіламетрах ад Патны, сталіцы Біхара. У гэтыя днія ў Індыі адбываецца рэлігійны фестываль Наваратры. На ўрачыстасці ля мясцовага храма сабраліся, паводле розных ацэнак, ад 30 да 40 тысяч чалавек. Як заяўляюць сведкі, паніку справакавалі паведамленні пра тое, што паблізу адбыўся няшчасны выпадак. У ліку загінулых былі 4 жанчыны.