У кібуцы Кфар-Аза ў Ізраілі знайшлі целы 40 дзяцей

Кібуц Кфар-Аза

Кібуц Кфар-Аза / AFP

10 кастрычніка ЦАХАЛ дазволіў замежным журналістам наведаць разгромлены кібуц Кфар-Аза на поўдні Ізраіля. Як перадае тэлеканал i24NEWS, пры нападзе ХАМАС на камуну загінулі не менш за 200 чалавек, у тым ліку некалькі немаўлят.

Журналісты пабачылі згарэлыя дамы і аўтамабілі, раскіданую мэблю. Паведамляецца, што ў кібуц уварвалася каля 70 баевікоў ХАМАС. Яны зладзілі там сапраўдную бойню.

"Вы бачыце дзяцей, маці, бацькоў у спальнях, у ахоўных пакоях... Іх забілі тэрарысты. Гэта не вайна, гэта не поле бою. Гэта разня, гэта тэрарыстычная атака", — кажа генерал-маёр Ітая Верува.

Паведамляецца, што ў кібуцы Кфар-Аза знайшлі 40 дзіцячых целаў, у тым ліку немаўлят. Некаторыя з іх былі з адрэзанымі галовамі.

Таксама журналістам забаранілі ісці ў неправераныя дамы, бо пры адыходзе баевікі пакінулі шмат мін-пастак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі