У Кіеве падчас сутыкненняў загінулі 9 чалавек, у тым ліку — два міліцыянты

Паводле звестак украінскай міліцыі, падчас сутыкненняў у цэнтры Кіева загінулі 9 чалавек: 2 міліцыянты і 7 цывільных. Адзін з сілавікоў памёр ад агнястрэльных раненняў у шпіталі, другі — у машыне хуткай дапамогі. У загінулых пратэстоўцаў смерць наступіла таксама ад агнястрэльных раненняў. Сярод ахвяраў — дэпутат райсавета, прадстаўнік партыі “Свабода” Сяргей Дзідыч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі