У Кіеве пракаментавалі рашэнне Сінода РПЦ: Самаізаляцыя

У Кіеве пракаментавалі рашэнне Сінода РПЦ: Самаізаляцыя

У Кіеве пракаментавалі рашэнне Сінода РПЦ аб поўным разрыве еўхарыстычных зносінаў з Канстанцінопальскім патрыярхатам. Сінод збіраўся ў Мінску. Прычынай такога рашэння стала пазіцыя Канстанцінопальскага патрыярхату па прадастаўленні аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царкве, вяртанне юрысдыкцыі на ёй і зняццё анафемы з кіраўнікоў "некананічных" украінскіх цэркваў. Ад гэтага часу не будзе сумесных набажэнстваў РПЦ і Канстанцінопальскага патрыярхату.

Як інфармуе УНІАН, прадстаўнік УПЦ Кіеўскага патрыярхату Еўстрацій Зоря заявіў, што Сінод РПЦ паўтарае палітыку Крамля і ідзе па шляху самаізаляцыі ў адказ на законныя рашэнні міжнароднай супольнасці. Масква, як вядома, гэтыя рашэнні лічыць "незаконнымі".

Прадстаўнік Кіеўскага патрыярхату мяркуе, што сітуацыя "рана ці позна будзе выпраўлена і РПЦ вернецца да зносінаў". Паводле яго слоў, цяпер перад вернікамі УПЦ Маскоўскага патрыярхату ва Украіне стаіць выбар: "ісці разам з РПЦ у падзел ці заставацца ў адзінстве з Сусветным Праваслаўем".

Як вядома, Беларуская Праваслаўная Царква вымушаная далучыцца да рашэння Сінода РПЦ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі