У Кітаі знайшлі старажытныя пахаванні дзякуючы моцным залевам

Жыхар вёскі непадалёк ад горада Хуанхуа на ўсходзе Кітая знайшоў старажытныя пахаванні, якім болей за 1200 гадоў. Моцныя залевы змылі слой зямлі і адкрылі старажытную цагляную кладку, паведамляе РИА Новости са спасылкай на китайския СМИ.

Мясцовы жыхар заўважыў у дрэнажным канале ля вёскі чорную цэглу, якая значна адрозніваецца ад той, што выкарыстоўваецца для будаўніцтва цяпер. Тады мужчына вырашыў, што пад цэглай можа нешта знаходзіцца. Ён раскапаў зямлю ля цэглы і знайшоў старую місу і аскепкі збана.

Цяпер на гэтым месцы працуюць археолагі. Спецыялісты ўжо знайшлі дзве невялікія пахавальныя камеры. Чакаецца, што яны знойдуць цэлую групу грабніц. Паводле навукоўцаў, знойдзеныя рэчы адносяцца да часоў кіравання дынастыі Тан.

Фота: vistanews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі