У літоўскім ПП на мяжы з Беларуссю прызямліўся паветраны шар з цыгарэтамі

Метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі ў літоўскім пункце пропуску

Метэазонд з кантрабанднымі цыгарэтамі ў літоўскім пункце пропуску / vsat.lrv.lt

Кантрабандысты спрабавалі пераправіць з тэрыторыі Беларусі ў Літву з дапамогай метэазонда 1250 пачкаў цыгарэт, але шар з грузам прызямліўся прама ў дзейным памежным пункце Шальчынінкай (ПКП). Пра гэта расказалі ў літоўскай Пагранслужбе.

Кантрабандыстам "не хапіла спецыфічных ведаў, каб на такім некіравальным аэрастаце даставіць груз у запланаванае месца", выказалі здагадку ў літоўскім пагранічным ведамстве. Да метэазонду, акрамя ўпакоўкі цыгарэт (1250 пачкаў NZ Gold Super Slims з беларускімі этыкеткамі) былі прымацаваныя два GPS-прылады. Верагодна, яны прызначаліся для таго, каб атрымальнікі тавара ў Літве змаглі ўстанавіць дакладнае месцазнаходжанне грузу.

Раней літоўскія памежнікі ўжо адзначалі, што ўзмацненне памежкантролю на мяжы прывяло да таго, што кантрабандысты сталі выкарыстоўваць для перапраўкі цыгарэт метэазонды. За пяць месяцаў гэтага года было перахоплена 19 такіх грузаў. Для параўнання, у 2023 годзе былі выяўлены толькі 3 метэазонды з кантрабанднымі цыгарэтамі, запушчанымі з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі