У Магілёўскай вобласці мытнікі затрымалі 40 тон расійскіх кавуноў

Магілёўская мытня спыніла ўвоз буйной партыі кавуноў з Расіі без фітасанітарнага сертыфіката. Прадстаўнікі мытні сумесна з супрацоўнікамі Касцюковіцкага РУУС сёння падчас маніторынгу перамяшчэння тавараў на расійска-беларускім напрамку ў Касцюковіцкім раёне затрымалі 2 аўтамабіля з кавунамі агульнай вагой каля 40 тон на суму 50 млн рублёў.

Тавар накіроўваўся з Растоўскай вобласці Расіі на беларускі рынак. Падчас праверкі дакументаў было ўсталявана, што падкаранцінная прадукцыі высокай фітасанітарнай рызыкі перамяшчаецца без фітасанітарнага сертыфіката краіны-экспарцёра. У дачыненні да перавозчыкаў Магілёўскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс, буйная партыя кавуноў затрыманая. Лёс тавара вырашыць суд.

Фота: arbuz.ucoz.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі