У Магілёве затрымалі вядомага барда Аляксандра Баля

Аляксандр Баль / фота з ягонай старонкі ў Фэйсбуку
Аляксандр Баль / фота з ягонай старонкі ў Фэйсбуку

15 чэрвеня ў Магілёве затрымалі вядомага барда Аляксандра Баля, паведамляюць праваабаронцы. Пазней стала вядома, што ён асуджаны на 15 сутак арышту за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Аляксандр Баль — лаўрэат разнастайных фестываляў бардаўскай песні, у тым ліку Грушынскага — самага вядомага ў Расіі.

Пасля пачатку масавых рэпрэсій Баль напісаў песню "На родине моей беда", у якой адназначна выказаў сваю грамадскую пазіцыю. Напрыканцы 2021-га яго звольнілі з пасады загадчыка музычнай часткі Магілёўскага драмтэатра. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі