У Маскве Мікіту Бялых асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі

У Маскве Мікіту Бялых асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі

Мікіту Бялых асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі. Былы губернатар Кіраўскай вобласці Расіі будзе адбываць пакаранне ў калоніі строгага рэжыму. Як паведамляе “Новая газета”, 1 лютага Прэсненскі суд Масквы прызнаў Бялых вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Яго апраўдалі толькі па адным эпізодзе. Пракурор патрабаваў для экс-губернатара 10 гадоў пазбаўлення волі, 100 млн расійскіх рублёў штрафу і 8 гадоў забароны на працу ў дзяржаўных органах. Паводле рашэння суду, штраф складзе 48,2 млн рублёў, а забарона на працу ў дзяржорганах — 3 гады.

Мікіта Бялых сваёй віны не прызнае, заяўляе, што адбылася правакацыя. Яго затрымалі супрацоўнікі ФСБ у чэрвені 2016 года ў Маскве ў момант атрымання ад бізнесмена Юрыя Зудхаймера 150 тысяч еўра. Агулам у справе былі тры эпізоды атрымання хабараў на агульную суму 600 тысяч еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі