У Маскве затрымлівалі Аляксея Навальнага (фота)

Увечары 30 снежня ў Маскве ў раёне Манежнай плошчы затрымалі вядомага расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Там праходзіць стыхійная акцыя пратэсту супраць прысуду братам Навальным.

Як вядома, Замаскварэцкі суд у аўторак прызнаў братоў Аляксея і Алега Навальных вінаватымі ў крадзяжы сродкаў у кампаній "Іў Рашэ Усход" і "МПК". Алега Навальнага прысудзілі да 3,5 года пазбаўлення волі, Аляксей Навальны атрымаў умоўны тэрмін на 3,5 года.

Паехаўшы на акцыю, апазіцыянер парушыў умовы хатняга арышту, накладзенага на яго судом, адзначае ВВС. Навальны напісаў у твітары ўжо з аўтазака: "Да Манежкі я не дайшоў. Але гэта не значыць, што вы не зможаце гэта зрабіць".

Як інфармуе РІА "Новости", паліцыя завязе Навальнага дахаты, паколькі ён мусіць знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Стыхійныя акцыі пратэсту праходзяць не толькі ў Маскве, але і ў Санкт-Пецярбургу ды іншых гарадах Расіі.

Апошняе слова Навальнага, забароненае ў Расіі (відэа)

Фота — АР, Twitter

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі