У Маскве затрымалі грамадзяніна Беларусі з трацілавай шашкай
Паводле інфармацыі БелаПАН, міліцыянты затрымалі яго ўвечары 6 траўня. 38-гадовага жыхара Віцебскай вобласці спынілі для праверкі дакументаў. Паколькі мужчына заўважна нерваваўся, міліцыянеры агледзелі яго сумку, у якой знайшлі 75-грамовую трацілавую шашку. На затрыманага пачалі крымінальную справу. Грамадзяніну Беларусі пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.