У Мазыры асудзілі пару, якая тыдзень гвалтавала знаёмую
Мужчыну асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі, жанчыну — на 10.
23 красавіка суд Мазырскага раёна абвясціў вырак 35-гадоваму мазырчуку і яго 28-гадовай сужыцельцы. Яны на працягу тыдня ўтрымлівалі ў палоне і гвалтавалі сваю знаёмую.
Як паведамляе БелаПАН, мужчыну прысудзілі 11 гадоў пазбаўлення волі, жанчыне, якая мае на ўтрыманні дваіх малалетніх дзяцей, — 10 гадоў. Прысуд абоім вынесены з канфіскацыяй маёмасці. Іх прызналі вінаватымі ў выкраданні чалавека, разбоі, згвалтаванні і крадзяжы шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі. Мазырчуку таксама залічылі незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй.
Пацярпелая — былая сяброўка асуджанага. Яго цяперашняя сяброўка прыраўнавала пацярпелую і вырашыла ёй адпомсціць. Яны сустрэлі жанчыну ў яры, згвалтавалі яе і прымусілі пад пагрозамі паехаць з імі ў кватэру мужчыны. Тут яны каля тыдня трымалі ахвяру, здзекуючыся з яе і гвалтуючы. У пацярпелай забралі банкаўскую картку, з якой знялі грошы.
Праз тыдзень зніклую жанчыну пачалі шукаць знаёмыя. Яны затэлефанавалі ў тым ліку і яе былому сябру. Ён спалохаўся, і жанчыну адпусцілі. На волі яна звярнулася ў міліцыю.
Фота — odsgomel.org