У Мікалая Ладуцькі просяць дазвол на правядзенне ў Мінску гей-прайда
Акцыю запланавалі на пачатак снежня, але дакладную дату не называюць.
Прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці накіравалі ліст старшыні Мінгарвыканкаму, у якім звяртаюць увагу, што ад 1999 года ў беларускай сталіцы не было ніводнай іх санкцыянаванай акцыі (калі не лічыць пікету супраць гамафобіі, які адбыўся два гады таму). Ладуцьку просяць дазволіць правяденне "публічнай акцыі ў падтрымку талерантнага стаўлення да ЛГБТ-супольнасці "Мінскі гей-прайд 2013".
На архіўным здымку — Мікалай Ладуцька. Фота — Еўрарадыё