У мінскага метро з’явіцца новая схема (фота)

У мінскага метро з’явіцца новая схема (фота)

У сталічнай прэсе з’явілася новая схема мінскага метрапалітэна, падрыхтаваная Беларускай асацыяцыяй экспертаў і сюрвеераў на транспарце. На ёй выкарыстаная новая канцэпцыя, якая вырашыць многія праблемы з арыентаваннем у падземцы. Назвы ўсіх аб’ектаў у ёй напісаныя на беларускай і англійскай мовах. Чытаць назвы станцыяў стане зручней: іх размесцяць на схеме не вертыкальна, а пад вуглом у 45 градусаў.

На схеме бачныя не толькі лініі метро і схема станцыяў, але і наземныя аб’екты — размяшчэнне сталічных мікрараёнаў, водных сістэмаў, наземнай чыгункі, вакзала, аэрапорта, а таксама значных спартовых і гандлёвых аб’ектаў. Таксама на схему нанясуць і іншую важную інфармацыю: аб'екты сэрвісу, электронныя спасылкі на расклад руху транспарту, рэжым працы і тэлефоны розных службаў метро.

Кіраўніцтва метрапалітэну спадзяецца, што новая схема дапаможа пасажырам хутка вызначыцца, куды ім трэба ісці.  Выхады з падземкі будуць нумаравацца для больш зручнага арыентавання, паведамляе “Мінск-Навіны”.

 

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі