У мінскай кватэры знайшлі труп фінскага заўзятара
Мужчыне было 53 гады.
Як паведамляе БЕЛТА, грамадзянін Фінляндыі здымаў кватэру на праспекце Незалежнасці. Ён спецыяльна прыехаў на хакейны чэмпіянат свету. Следчыя кажуць, што бачных прыкмет гвалтоўнай смерці і пашкоджанняў на целе няма. Прызначаныя экспертызы, праводзіцца расследаванне.
Гэта не першае трагічнае здарэнне падчас чэмпіянату. У ноч на 12 траўня ў Мінску памёр чыноўнік, які прыехаў з Латвіі паглядзець хакей і падтрымаць сваю зборную.