У Мінску налічылі тры эпізоды "злачыннай дзейнасці" сенатара Керымава

Згаданыя "тры эпізоды" датычаць не толькі асноўнага акцыянера "Уралкалія" Сулеймана Керымава, але і іншых абвінавачаных па справе. Як вядома, у СІЗА КДБ Беларусі знаходзіцца гендырэктар расійскай кампаніі Уладзіслаў Баўмгертнер.



У Следчым камітэце не выключаюць, што "сума стратаў [Беларусі] у сувязі з дзеяннямі абвінавачаных можа быць вышэйшай". Гэта "залежыць ад доказаў, якія маюцца ў матэрыялах справы" ды ад "вынікаў праверкі фінансава-эканамічнай дзейнасці Беларускай калійнай кампаніі", інфармуе "Интерфакс-Запад". Нагадаем, раней называлася лічба стратаў, нанесеных кіраўнікамі "Уралкалія" Беларусі — каля 100 мільёнаў долараў.
 

Нагадаем, 2 верасня стала вядома, што Інтэрпол аб'явіў у вышук расійскага алігарха Сулеймана Керымава. Ён прыняў заяўку беларускіх праваахоўнікаў. Следчы камітэт Беларусі абвінавачвае асноўнага акцыянера "Уралкалія" ў арганізацыі злоўжывання ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Керымаву пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Паколькі Керымаў з'яўляецца расійскім сенатарам, ён мае імунітэт. Аднак беларускія праваахоўнікі спадзяюцца на дапамогу Генпракуратуры Расіі, куды рыхтуюцца выслаць адпаведныя дакументы па справе "Уралкалія". 

Кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Фота — ria.ru 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі