У Мінску па-ранейшаму можна будзе легальна зняць кватэру на суткі

Дзяржструктуры на пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мингарвыканкаме высока ацанілі дзейнасць прадпрымальнікаў у гэтым сектары паслуг. Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на старшыню Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзіміра Карагіна, які прысутнічаў на пасяджэнні.

Паводле яго слоў, прадстаўнікі гатэльнай гаспадаркі не лічаць, што арэндадаўцы жылля на суткі — канкурэнты гатэлям. Яны знаходзяцца ў розных сегментах рынку.

"Калі ў кагосьці і былі прэтэнзіі да дзейнасці гэтых прадпрымальнікаў, то ў падатковай інспекцыі. Пры кожным правядзенні кантрольных закупак выяўляюцца парушэнні", — адзначыў Карагін.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі