У Мінску пакажуць вынаходніцтвы Леанарда да Вінчы (відэа)

Незвычайная выстава адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі 1 сакавіка — у Мінск прыехала экспазіцыя вынаходніцтваў Леанарда да Вінчы. Наведнікі выставы змогуць пераканацца, наколькі ўніверсальнай асобай быў знакаміты італьянскі мастак эпохі Адраджэння. На экспазіцыі будуць прадстаўленыя рэчы, вырабленыя паводле чарцяжоў і запісаў вялікага італьянца.

Адметна, што дзеля ўвасаблення амаль вар’яцкіх для таго часу задумак цяпершнія італьянскія рамеснікі выкарыстоўвалі тэхніку і матэрыялы эпохі Рэнесансу.

Выставу “Вынаходніцтвы да Вінчы” ў Беларусь прывезла кампанія “Берын Арт Менэджмент”. Гэта адзіная ў свеце гэтулькі маштабная перасоўная экспазіцыя — тут ажно 200 экспанатаў

За дзевяць гадоў існавання праекту, выставу паглядзелі мільёны людзей па ўсім свеце, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі