У Мінску праваліўся план "Завея", заявіў Андрэй Шорац

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац у панядзелак правёў аператыўную нараду, прысвечаную працы дарожных службаў па прыборцы на мінулым тыдні снегу ў сталіцы. Ён заявіў, што план “Завея” не спрацаваў, інфармуе БЕЛТА. Як вядома, яго скарыстоўваюць у Мінску падчас моцных снегападаў, альбо рэзкіх паніжэнняў тэмператур.

"План "Завея" падчас мінулых снегападаў на мінулым тыдні не спрацаваў у поўнай меры. У гэтым я асабіста пераканаўся, праязджаючы па вуліцах горада", — цытуе словы Шораца "Интерфакс-Запад". Паводле яго слоў, праца па прыборцы гарадскіх вуліц і дваравых тэрыторый "арганізаваная нездавальняюча”.

"Горрэмаўтадор” і раённыя аўтадоры мусяць зрабіць высновы і "наладзіць працу на належным узроўні".

Дарэчы, вядома, што толькі 22 студзеня ў Мінску вывезлі на снежныя звалкі 6850 кубаметраў снегу. На вуліцах расчысткай займаліся 654 адзінкі спецтэхнікі і больш за 860 чалавек, якія працавалі на тэрыторыі.

Якое надвор’е будзе ў лютым і ці варта рыхтавацца да “Хаўера-2015”?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі