У Мінску прайшла акцыя ў падтрымку Еўрамайдана
Яна адбылася ўвечары 19 лютага каля касцёла Святых Сымона і Алены ў цэнтры беларускай сталіцы.
У малітве за Украіну прынялі ўдзел каля двух дзесяткаў чалавек, паведамляе БелаПАН. Некаторыя з удзельнікаў былі з украінскімі сцягамі і жоўта-блакітнымі стужкамі.
Удзельнікі запалілі свечкі, прачыталі малітву, праспявалі гімн Украіны і тройчы пракрычалі: "Слава Украіне, героям слава!"
Акцыя доўжылася каля 20 хвілін і скончылася без затрыманняў. За падзеямі нейкі час назіралі два міліцыянты, аднак не ўмешваліся.
Фота — nn.by