У Мінску прайшло адкрыццё юніёрскага чэмпіянату свету па біятлоне (відэа)
Урачыстая цырымонія прайшла 17 лютага на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў беларускай сталіцы.
18 лютага ў Раўбічах пачнуцца першыя старты на юніёрскім чэмпіянаце свету па біятлоне. А напярэдадні на плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця. У ёй паўдзельнічала Наталля Качанава, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі.
Нагадаем, у чэмпіянаце ўдзельнічаюць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце да 19 гадоў, юніёры і юніёркі — да 21 года. На спаборніцтвах будуць разыграныя 16 камплектаў медалёў (у індывідуальнай гонцы, спрынце, пераследаванні і эстафеце). Як інфармуе БЕЛТА, сёння ў індывідуальнай гонцы на 10 кіламетраў паўдзельнічаюць дзяўчаты (да 19 гадоў). Юнакі (таксама да 19 гадоў) выйдуць на гонку на 12,5 км.
Усе гонкі чэмпіянату свету тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў жывым эфіры.
Фота, відэа: БЕЛТА, АНТ