У Мінску прэзентавалі фільм пра катаванні

Паказ адбыўся на сядзібе БНФ увечары 4 траўня. Стужка распавядае пра выпадкі жорсткага абыходжання з людзьмі прадстаўнікоў праваахоўных органаў. У фільме апісваюцца выпадкі экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, грамадзянскіх актывістаў Паўла Левінава і Андрэя Молчана, актывістак FEMEN.


На паказе прысутнічала жонка Алеся Міхалевіча Мілана. Менавіта Міхалевіч першы распавёў пра катаванні ў турме КДБ — пасля чаго быў вымушаны з’ехаць за мяжу, баючыся пераследу.


Пасля паказу рэжысёрка Вольга Нікалайчык зачытала апошнія лісты ад палітвязняў Мікалая Аўтуховіча, Яўгена Васьковіча і Алеся Малчанава. Прысутныя падпісалі палітвязням віншавальныя паштоўкі з Вялікаднём, якія вырабіла нясвіжская мастачка Наталля Бордак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі