У Мінску пройдзе прэзентацыя англамоўнай кнігі пра Лукашэнку
Яна запланаваная на наступным тыдні ў Нацыянальнай бібліятэцы.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі на наступным тыдні адбудзецца прэзентацыя кнігі пра кіраўніка Беларусі. Яе аўтар — прафесар Рэдфардскага ўніверсітэта (ЗША) Рыгор Іофе, эмігрант з Расіі. Як піша "Беларускі партызан", кніга выйшла ў ЗША напрыканцы лістапада 2014 года.
Гэта другая кніга Іофе пра Беларусь і яе кіраўніка. Яна называецца "Reassessing Lukashenka: Belarus in Cultural and Geopolitical Context" — "Пераацэньваючы Лукашэнку: Беларусь у культурным і геапалітычным кантэксце". Па словах аўтара, чвэрць кнігі складуць інтэрв'ю, якія ён узяў у кіраўніка Беларусі ў 2011 годзе. Акрамя таго, у кнізе ёсць раздзел, які інтэрпрэтуе гэтыя інтэрв'ю.