У Мінску развіталіся з жанчынай, загінулай падчас салюту на Дзень Незалежнасці

У Мінску развіталіся з жанчынай, загінулай падчас салюту на Дзень Незалежнасці

У Мінску развіталіся з Наталляй Максімчук, жанчынай, якая загінула падчас феерверку 3 ліпеня. Апроч родных, блізкіх і калегаў на пахаванне прыйшлі прадстаўнікі Міністэрства абароны і сталічных уладаў, перадае TUT.by.

На жалобнай цырымоніі прысутнічаў кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Сяргей Шкруднеў, а таксама прэс-аташэ міністра абароны Наталля Гаўрусік.

Загінулай падчас святочнага салюта Наталлі Максімчук было 64 гады — асколак ад выбуху ўстаноўкі трапіў у жанчыну і перабіў ёй сонную артэрыю. Медыкі аператыўна аказалі ёй дапамогу, але траўма была несумяшчальная з жыццём.

Разам з ёй на салют хадзіла дачка, якой аказалі псіхалагічную дапамогу.

Падчас інцыдэнту яшчэ 9 чалавек атрымалі раненні. У вокназ навакольных дамоў выбуховай хваляй выбіла шкло.

Кіраўнік Мінгарвыканкама Анатоль Сівак заявіў, што сям'я загінулай атрымае кампенсацыю ў 1000 базавых велічыняў (25,5 тысяч рублёў). Выдаткі на пахаванне таксама былі пакрытыя з гарадскога бюджэту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі