У Мінску сілавікі прыходзілі ў Цэнтр экалагічных рашэнняў
У Мінску сілавікі прыходзілі ў Цэнтр экалагічных рашэнняў. У офісе грамадскай арганізацыі на праспекце Машэрава прайшоў ператрус, паведамляе @onlinerby са спасылкай на яе прадстаўнікоў. Была забрана тэхніка. Прычына візіту сілавікоў пакуль невядомая.
"Цэнтр экалагічных рашэнняў" — некамерцыйная няўрадавая ўстанова.
У ліпені 2021-га ў Беларусі адбываецца "зачыстка" грамадзянскай супольнасці, анансаваная міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, як адказ на санкцыі ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.