У Мінску з пнеўматыкі абстралялі машыну ўдавы скульптара Жбанава

У Мінску з пнеўматыкі абстралялі машыну ўдавы скульптара Жбанава

У Мінску за два кварталы ад Палаца Незалежнасці удзень 12 красавіка быў абстраляны аўтамабіль удавы вядомага беларускага скульптара Уладзіміра Жбанава.

Як піша "Комсомольская правда", Жанна ехала з пажылой мамай па праспекце Пушкіна на сваім аўтамабілі. Каля скрыжавання з вуліцай Альшэўскага машына стала ў левы шэраг на паварот, справа ад яе машын не было.

"Раптам справа чую звонкі шчаўчок. Павярнула галаву і ўбачыла адколаты кавалачак бакавога люстэрка. Праз пару секундаў яшчэ ўдар, у правым заднім шкле — дзірка памерам з кубак, а шкло крыху пазней рассыпалася на дробныя аскепкі. Якраз там, дзе ў мяне стаяць дзіцячыя крэслы!"

Жанчына адразу выклікала міліцыю. Мііліцыянт спярша казаў, што гэта вылецеў каменьчык з-пад кола суседняй машыны. Але потым пагадзіўся з кіроўцай, якая казала, што два разы за пару секундаў каменьчык вылецець не мог. Міліцыянт склаў пратакол, а жанчына напісала заяву на пачатак крымінальнай справы.

Па словах Жанны, адразу пасля здарэння яна заўважыла, што на адным з балконаў суседняга дома нехта быццам бы хаваецца за прасцінамі, якія вісяць там. Пра гэта яна заявіла міліцыянту. У будынку размяшчаецца інтэрнат ААТ "Белэнергарамналадка".

Прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Наталля Аскірка паведаміла журналістам, што цяпер па гэтым здарэнні вядзецца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі