У Мінску з сейфа турфірмы скралі тысячы долараў (фота, відэа)

З сейфа мінскай турыстычнай фірмы двое зламыснікаў скралі тры тысячы долараў. Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", адзін з іх за некалькі гадзінаў да крадзяжу прыходзіў у турфірму пад выглядам кліента. Ён незаўважна ўзяў са стала ключ ад уваходных дзвярэй. Больш таго, ён даведаўся, дзе ляжаць ключы ад сейфа.

Увечары, калі ўсе супрацоўнікі арганізацыі сышлі, мужчына адчыніў дзверы памяшкання і паклікаў на дапамогу свайго знаёмага. За паўтары хвіліны яны знайшлі ключы ад сефа, адчынілі яго і забралі грошы. Пасля гэтага яны зачынілі дзверы і ўцяклі. Цяпер іх шукае міліцыя.

Фота, відэа — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі