У Мінску затрымалі актывістку ў сферы жаночых правоў Вольгу Гарбунову
У Мінску затрымалі вядомую актывістку ў сферы жаночых правоў Вольгу Гарбунову, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Гарбунова — экспертка па пытаннях хатняга гвалту. Яна была адной з гераінь міжнароднага дакументальнага фільма "WOMAN", дзе сабраныя аповеды дзвюх тысяч жанчын з 50 краін свету. Пра свой удзел у гэтым фільме Вольга расказвала ў гутарцы з Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.