У Мінску затрымалі 16-гадовага валютчыка
Двух чалавек затрымалі на вуліцы Прытыцкага і яшчэ двух — у гандлёвым цэнтры "Экспабел".
Сталічныя міліцыянты затрымалі валютчыкаў, паведамляе interfax.by. На вуліцы Прытыцкага за парушэнне парадку правядзення валютных аперацый былі затрыманыя 31-гадовы і 25-гадовы мінчукі. У іх канфіскавалі 19,6 млн рублёў і 950 долараў.
За такое ж парушэнне на тэрыторыі гандлёвага цэнтру "Экспабел" міліцыянты затрымалі яшчэ двух мінчукоў — аднаму 52 гады, а другому 16. У іх канфіскавалі r10,8 млн рублёў і 315 долараў.
Нагадаем, што 19 снежня ў Беларусі быў уведзены 30-адсоткавы збор пры набыцці валюты. Многія абменнікі дагэтуль адчуваюць праблемы з наяўнай валютай.
Фота — runews24.ru