У Мінску затрымалі расіяніна з фальшывымі доларамі

31-гадовы расіянін з фальшывымі доларамі затрыманы ў будынку сталічнага чыгуначнага вакзала. 6 лютага ён спрабаваў збыць у абменніку “Беларусбанка” тры падробныя купюры.

Як паведамляе МУС Беларусі, у часе асабістага вобшуку ў замежніка знайшлі і канфіскавалі яшчэ сем фальшывых стодоларавых купюр. На расіяніна завялі крымінальную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі