У Навагрудскім і Карэліцкім раёнах праходзіць вучэнне тэрабароны з апалчэннем

Вучэнні тэрабароны / прэс-служба Мінабароны, ілюстрацыйнае фота
Вучэнні тэрабароны / прэс-служба Мінабароны, ілюстрацыйнае фота

18 красавіка ў Навагрудскім і Карэліцкім раёне Гродзеншчыны пачынаецца вучэнне тэрытарыяльнай абароны. Яно працягнецца па 21 красавіка, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Кіраваць вучэннем будзе намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

Падчас вучэння тэрытарыяльныя войскі будуць узаемадзейнічаць з міліцыяй і ратавальнікамі. Мяркуецца, што яны адпрацуюцць ахову жыццезабеспячэння насельніцтва, падтрыманне ваеннага становішча, барацьбу з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі.

Таксама ў вучэнні прыме ўдзел атрад народнага апалчэння, створаны ў Кашалёўскім сельсавеце Навагрудскага раёна.

Раней аналагічныя вучэнні адбыліся ў Барысаўскім раёне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі