У нобелеўскай прамове Дзмітрый Муратаў згадваў Беларусь

У нобелеўскай прамове Дзмітрый Муратаў згадваў Беларусь

10 снежня галоўнаму рэдактару “Новай газеты” Дзмітрыю Муратаву ўручылі Нобелеўскую прэмію міру за "смелую барацьбу" за свабоду слова. 

У сваёй прамове ён прапанаваў стварыць Міжнародны трыбунал супраць катаванняў. Задачай гэтага органа павінен стаць збор звестак пра ўжыванне катаванняў у розных частках свету і дзяржавах. 

"Выявіць катаў і іх гаспадароў, якія маюць дачыненне да падобных злачынстваў", — патлумачыў Муратаў.

Падчас выступу ён не аднаразова прыводзіў у прыклад Беларусь у кантэксце катаванняў і парушэнняў грамадзянскіх свабод.

“Узнікла ілюзія, што можна дасягнуць прагрэсу тэхналогіямі і гвалтам, а не захаваннем правоў і свабод чалавека.Такі вось прагрэс без свабоды. У нас у краіне (і не толькі ў нас) папулярная думка: тыя палітыкі, якія пазбягаюць крыві, — слабыя людзі. А вось пагражаць свету вайной — абавязак сапраўдных патрыётаў", — сказаў Муратаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі