У нядзелю навальніцы працягнуцца, зноў аранжавы ўзровень небяспекі
![У нядзелю навальніцы працягнуцца, зноў аранжавы ўзровень небяспекі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/navalnica_vecier.jpg.webp?itok=ys2bR062)
У бліжэйшыя суткі, 22 ліпеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы кароткачасовыя дажджы пройдуць пераважна па ўсходзе краіны, а ўдзень — на большай частцы тэрыторыі Беларусі. У некаторых раёнах на ўсходзе прагназуюцца моцныя залевы, а ўдзень — град. Раніцай месцамі магчымы слабы туман.
Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны, умеркаваны, пры навальніцах парывісты, а ўдзень па ўсходзе ў асобных раёнах сіноптыкі прагназуюць шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 14-19 градусаў, удзень — 21-27 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.