У нядзелю ў Беларусі будзе да +12

Вясна ў Беларусі / gp.by
Вясна ў Беларусі / gp.by

У нядзелю, 14 сакавіка, у Беларусі будзе да 12 градусаў цяпла. Аднак не абыдзецца без моцнага ветру і галалёдзіцы, паведамляе Белгідрамет.

Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, а ўначы і раніцай па ўсходзе — мокры снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. У дзённы час у Гродзенскай вобласці вецер будзе з парывамі да 15-18 м / с.

Ноччу тэмпература паветра складзе ад -1 да +5 градусаў, днём — ад +5 да +10, на Брэстчыне — да +12.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі