У офісе праваабаронцаў у Брэсце была схаваная відэакамера
Ажыццяўляла "аператыўную здымку" / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У офісе праваабаронцаў у Брэсце была схаваная відэакамера. Яна ажыццяўляла "аператыўную здымку", фіксавала ўсё, што там адбывалася. Пра гэта стала вядома з матэрыялаў крымінальнай справы, па якой праходзяць праваабаронцы "Вясны". Сведкам падчас следства дэманстравалі кадры відэазапісаў з офіса з гукам, на якіх яны мусілі апазнаць сябе, піша spring96.org.
На судзе палітвязень Валянцін Стэфановіч заявіў, што следства збірала доказы з парушэннямі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.