У Осла затрымалі беларуса, які кідаў кактэйлі Молатава ў каралеўскі палац

Паліцыя працуе на месцы здарэння

Паліцыя працуе на месцы здарэння / NRK

У сталіцы Нарвегіі Осла грамадзянін Беларусі кінуў два кактэйлі Молатава ў каралеўскі палац, піша Reformby.org са спасылкай на нарвежскую прэсу. Інцыдэнт здарыўся ў задняй частцы палаца. У выніку ззаду замка ўспыхнула полымя, але агонь хутка патушылі. У замку ў той момант знаходзіўся адзін з чальцоў каралеўскай сям'і. Ён не пацярпеў.

Пры затрыманні ў нападніка знайшлі яшчэ некалькі бутэлек з запальнай сумессю. Затрыманым аказаўся грамадзянін Беларусі. Яму 50 год. Высветлілася таксама, што ён знаходзіцца ў вышуку па запыце паліцыі Нідэрландаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі