У панядзелак па поўдні Беларусі чакаецца да 31 градуса цяпла
25 ліпеня сіноптыкі прагназуюць у асобных раёнах Беларусі спёку і навальніцы. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У краіне чакаецца пераменная воблачнасць, уначы і зранку слабы туман. Месцамі, пераважна па захадзе Беларусі, пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер абяцаюць няўстойлівы, слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэмпература паветра будзе ад 13 да 19 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца +24...+29 градусаў. У паўднёвых раёнах — спёка да 30-31 градуса.
У Мінску ўдзень у панядзелак абяцаюць +26...+28 градусаў. Ёсць верагоднасць дажджу з навальніцай.