У панядзелак у Беларусі — зноў да +36 градусаў
Аднак сіноптыкі прагназуюць таксама кароткачасовыя дажджы і навальніцы.
10 жніўня ў Беларусі працягне панаваць спякота. Сіноптыкі абвяшчаюць чырвоны ўзровень небяспекі і штармавое папярэджанне, перадае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе +15...+22 градусы, удзень чакаецца 30-36 градусаў цяпла, па паўночным захадзе — ад 26 да 29 градусаў вышэй за нуль.
Сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. Уначы па паўночна-заходніх раёнах, а днём месцамі па краіне — кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Фота: БЕЛТА