Відэа з'яўлення Уладзіміра Пуціна 16 сакавіка перад фотакамерамі

16 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу пачалася сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і яго кыргызстанскага калегі Алмазбека Атамбаева. Журналісты, якія прысутнічалі ў Канстанцінаўскім палацы, змаглі пабачыць Пуціна, які не з'яўляўся на публіцы з 6 сакавіка.

Як інфармуе "Дождь", расійскі прэзідэнт коратка выказаўся пра чуткі ў справе яго здароўя: "Без плётак будзе сумна". Атамбаеў таксама не ўтрымаўся і пракаментаваў гэта: "Толькі што Уладзімір Уладзіміравіч мяне па тэрыторыі [палаца] пакатаў, сам быў за рулём, гэта каб менш было плётак... Прэзідэнт Расіі  — ён не толькі ходзіць, але і ганяе, за рулём гасцей катае".

Нагадаем, чуткі пра прычыны знікнення Уладзіміра Пуціна былі самыя розныя: ад яго хваробы, нараджэння сына да дзяржаўнага перавароту ў Маскве.

Сустрэча Лукашэнкі, Назарбаева і Пуціна пройдзе 20 сакавіка ў Астане

Фота: ria.ru, Twitter

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі