У паўфінале Лігі чэмпіёнаў "Манчэстар Сіці" і "Рэал" згулялі ўнічыю
26 красавіка ў Манчэстары прайшоў першы паўфінальны матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў. "Манчэстар Сіці" і мадрыдскі "Рэал" згулялі ўнічыю 0:0. Абедзьве каманды гулялі вельмі асцярожна, вялікія сілы пакідалі ў абароне, галявых момантаў было створана мала. У складзе "Рэала" не было яго галоўнага бамбардзіра Крышціяну Раналду, якога па-ранейшаму турбуе траўма. На апошніх хвілінах матчу госці мелі некалькі выдатных момантаў, каб вырваць перамогу, але падвяла рэалізацыя.
Другі паўфінальны матч паміж камандамі пройдзе 4 траўня ў Мадрыдзе.
У другой паўфінальнай пары ў сераду, 27 красавіка, у Мадрыдзе сустрэнуцца "Атлетыка" і "Баварыя". 3 траўня каманды згуляюць у Мюнхене. Фінал адбудзецца 28 траўня ў Мілане.
Фота: Reuters