У Полацку паказалі старажытны меч, знойдзены ратавальнікам у Заходняй Дзвіне

Старажытны меч / vitebsk.mchs.gov.by
Старажытны меч / vitebsk.mchs.gov.by

У Полацку паказалі старажытны меч, знойдзены ў жніўні ратавальнікам падчас падводнай рыбалкі ў Заходняй Дзвіне на глыбіні трох метраў. Яго адносяць да часоў ВКЛ — да XV-XVI стагоддзяў. Даўжыня — 128 см, вага каля 1,6 кг, піша mchs.gov.by.

Прэзентацыя прайшла ў Музеі беларускага кнігадрукавання. Прысутны на ёй супрацоўнік МНС Аляксандр Брыль расказаў, як натрапіў на каштоўную знаходку: "Вырашыў парыбачыць, пашукаць сома на глыбіні, а тут такая знаходка. Выцягнуў, адразу думаў, што гэта "новодел", але затым пачытаў, аказалася, што зброя часоў Сярэднявечча".

Меч ратавальнік занёс на працу і аддаў начальніку, а той перадаў музейным працаўнікам. Над ім працягнуць працу рэстаўратары.

Падобныя знаходкі рэдкія. У траўні 2020-га ў Бабруйску знайшлі 800-гадовы меч.

У Полацку паказалі старажытны меч, знойдзены ратавальнікам у Заходняй Дзвіне
vitebsk.mchs.gov.by
У Полацку паказалі старажытны меч, знойдзены ратавальнікам у Заходняй Дзвіне
vitebsk.mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі