У Полацку злодзей двойчы абакраў кватэру сваёй дзяўчыны

Малады чалавек, які нажываўся на жаночай даверлівасці, быў нядаўна асуджаны на тры гады пазбаўлення волі, піша "СБ — Беларусь сегодня". Хлопец мае некалькі судзімасцяў за крадзяжы, але кожны раз знаходзілася дзяўчына, якая яго прытуляла.

Па словах старшага памочніка пракурора Полацкага раёна Наталлі Гетманавай, апошнім разам хлопца судзілі за крадзеж старадаўняга абраза з дома сваёй каханай. Хлопец рэгулярна абкрадаў дзяўчыну і яе маці, аднак у міліцыю яны звярнуліся толькі пасля крадзяжу сямейнай рэліквіі. Праваахоўнікі знайшлі абраз і вярнулі гаспадарам, хлопца асудзілі. Пасля выхаду на волю гэтая ж сям'я зноў прыняла маладога чалавека. Неўзабаве ён зноў скраў вобраз Божай маці, і пакуль што міліцыя не змагла адшукаць яго.

Высветлілася, што хлопец абакраў кватэру яшчэ адной знаёмай дзяўчыны. А акрамя таго, ён змудрыўся двойчы скрасці адзін і той жа ровар. У першы раз ён вывеў яго з двара і прадаў знаёмым для дзіцяці, а потым у таго ж дзіцяці скраў зноў.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі