У Полацку знайшлі фрагмент будаўнічага чарцяжа XI-XII стагоддзяў (фота, відэа)

У Полацку знайшлі фрагмент будаўнічага чарцяжа XI-XII стагоддзяў (фота, відэа)

У Полацку знайшлі фрагмент будаўнічага чарцяжа XI-XII стагоддзяў. Знаходка сенсацыйная. Дагэтуль самымі старажытнымі сярэднявечнымі чарцяжамі лічыліся малюнкі, якія адносяцца да канца XIII стагоддзя. Нават чарцяжы Візантыйскай імперыі не захаваліся, вядомыя толькі іх апісанні. “Чарцяжоў XII стагоддзя ніколі яшчэ ніхто не бачыў”, — кажа прадстаўнік Эрмітажу Яўген Торшын.

Як інфармуе сайт sobor.by, знаходка была зроблена студэнткай падчас археалагічна-рэстаўрацыйных работ на тэрыторыі Спаса-Ефрасінеўскага манастыра. Адзначаецца, што малюнак мае правільныя прапорцыі памераў будынка, адлюстроўвае таўшчыню сцен, іншыя дэталі. Ён выкананы так, нібыта, гэта чарцёж сучаснага архітэктара. Яго аўтара навукоўцы лічаць высокакваліфікаваным майстрам, які мог кіраваць будаўніцтвам храма.

Як паведамляла Еўрарадыё, днямі на тых жа археалагічных раскопках у Полацку знайшлі манастырскую пячатку Ефрасінні Полацкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі